Археалёгія калектыўнае памяці

Ігар Цішын, адзін з самых значных сучасных мастакоў Беларусі, ужо болей за дзесяць гадоў жыве й працуе ў Бэльгіі. Пры гэтым увесь матэрыял і вобразнасьць, сюжэты й аб’екты ягонага жывапісу, інсталяцыяў, фатаграфіяў застаюцца беларускімі: яны наўпрост зьвязаныя з постсавецкімі рэаліямі 90-х гадоў, з палітычнымі й гістарычнымі аспэктамі сёньняшняга дня. Ня дзіва, што ў Беларусі ягонае імя ў пэўнай ступені міталягізаванае. Цішына называюць «дзядулем партызанскага руху», а да ягонага жывапісу ўжо прымацаваныя клішаваныя эпітэты накшталт «экспрэсіянізм з сацыялістычным тварам». У той жа час сапраўднага аналізу ягонае творчасьці, асэнсаваньня ягоных твораў ці хаця б апісаньня пакуль няма.

АЛЯКСЕЙ ЖДАНАЎ: УЗАРАНАЯ МЕРЗЛІНЯ

Бунтарскі характар Аляксея Жданава, легендарнага героя мінскай багемы, праявіўся ўжо ў дзяцінстве: Аляксея выключылі са школы за тое, што «творча пераасэнсаваў» жэст піянера-героя (які замахнуўся гранатай на акупантаў), адкалупаўшы на помніку (каля штабу Беларускай вайсковай акругі) ад надпісу «Марат Казей» апошнюю літару. Пасля трох курсаў БДУ, дзе Жданаў вывучаў філасофію, яго выключылі з той самай нагоды — за нелаяльнае стаўленне да афіцыйнай ідэалогіі (у прыватнасці, за адмову ўхваліць замарожванне «Пражскай вясны» 1968-га). Чалавек бескампрамісны, аматар дыскусій, ён не ўмеў падтакваць або своечасова прамаўчаць.

Маскалёва й Шахлевіч. Дыялёгі — 2

Фотамастакі Галіна Маскалёва й Уладзімер Шахлевіч стаяць ля вытокаў сучаснай беларускай фатаграфіі. У сярэдзіне 1980-х яны — кожны сваім шляхам — патрапілі ў студыю Валера Лабко, фэномэн якой пазьней пазначалі як Менская школа фатаграфіі. Жыцьцёвы шлях кожнага з удзельнікаў склаўся па-рознаму. Так, Галіна й Уладзімер жывуць і працуюць у Маскве, калі-нікалі наведваючы Менск і ўзгадваючы з калегамі тыя адначасова блізкія й ужо далёкія часы.

АДВЕЧНАЕ Ў ВОКАМГНЕННЫМ: стрыт-арт Андрэя Бусла

З 23 чэрвеня па 22 ліпеня 2011 года ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» быў рэалізаваны праект «Aeternus et momentum». У ягоных межах прайшлі выстава беларускага мастака, прадстаўніка стрыт-арту Андрэя Бусла, дыскусія пра гэты кірунак у культуры й экспэрымэнтальны музычны канцэрт.

Мастак зь Менску зрабіў спробу ўгнаць самалёт

«Адамчык, стой! Куды ты сьпяшаесься? Ня трэба нікуды сьпяшацца! Хутка, зусім хутка я прадам свае карціны! Мае карціны каштуюць мільёны, яны каштуюць значна болей, але я іх прадам, каб купіць замак у Францыі. Я куплю замак, і мы ўсе паедзем туды… Ня верыш? Валодзя, ты куды пайшоў? А замак? Зама-а-а…» — Адам Глобус расказвае пра беларускага мастака Генадзя Хацкевіча, які марыў пра Парыж, спрабаваў угнаць самалёт, але апынуўся ля «Цэнтральнага» ўніверсаму

«(Не)патрэбнае мастацтва»

У траўні 2012 году ў межах міжнароднае ночы музэяў у палацава-паркавым ансамблі Румянцавых і Паскевічаў у Гомлі быў прэзэнтаваны праект «Палацавы комплекс». Куратарам і асноўнаю рухальнай сілай праекту выступіў мастак Міхаіл Гулін, арганізатарам — Гомельскі палацава-паркавы ансамбль. Удзельнікамі былі суполка «Revision», Андрэй Бусел, Жана Гладко, Міхаіл Гулін, Сяргей Ждановіч, Аляксей Іваноў, Сяргей Кірушчанка, Тацяна Кандраценка, Сяргей Кажамякін, Аляксей Лунёў, Аляксандар Некрашэвіч, Тацяна Радзівілка, Арцём Рыбчынскі, Ігар Саўчанка, Канстанцін Селіханаў, Антаніна Слабодчыкава, Ганна Сакалова, Тамара Сакалова, Сяргей Шабохін, Алег Юшко.

Сяргей Кірушчанка: краявід-у-перастварэньні

Ці здольны мастак перастварыць краявід? Менавіта як мастак, які валодае інструмэнтамі й матар’яламі найперш для ўяўных, а не рэальных, экспэрымэнтаў з навідавочным? А калі здольны, што можа значыць такое перастварэньне для іншых насельнікаў краявіду, а таксама й для самога краявіду, калі паспрабаваць і яго надзяліць суб’ектыўнасьцю? Такія пытаньні нараджаюцца падчас знаёмства з новым праектам мастака Сяргея Кірушчанкі «Прыйшоў час падступіцца да прыземленага мастацтва».

Сяргей Шабохін: Мне цікава назіраць за гледачом, які назірае за мною

Сяргей Шабохін — беларускі мастак, пераможца Беларускага павільёну 53-й Вэнэцыянскай біенале ў 2009 годзе (сэрыі «Нэкралёгі XX, XXI», «Art Commercialism Cycle», «…і не засталося нічога…»). Куратар галерэі сучаснага мастацтва «Ў». Удзельнічаў у групавых выставах у Беларусі, Расеі, Швэцыі, Грузіі, Нью-Ёрку, Польшчы і інш. Заснавальнік і галоўны рэдактар партала пра сучаснае беларускае мастацтва ArtAktivist.

Інтэрвію адбылося ў сакавіку 2011 года.

Палітычнае як асабістае: беларускі арт празь дзесяць гадоў

У апошнія гады нулявых на сцэне беларускага мастацтва зьяўляецца новая генэрацыя аўтараў, якой не было дзесяць гадоў таму. Хтосьці зь іх, як Марына Напрушкіна, жыве ў Бэрліне. Хтосьці, як Сяргей Шабохін, Жана Гладко, Міхаіл Гулін і Антаніна Слабодчыкава, зьвязаныя зь менскаю галерэяй «Ў». Хтосьці, як Андрэй Лянкевіч, перамяшчаецца ў міжнароднай прасторы й заражае сваёю мабільнасьцю шматлікіх прыхільнікаў (фатограф лёгка зьбірае на свае выступы ў Менску 150 чалавек)…

БЕЛАРУСЬ: ЛЁГІКА НОМАСУ

«Унутры самавызначэньняў беларускага сучаснага палітычна-культурнага топасу прысутнічае досьвед былой камуністычнай правінцыі зь перадвызначаным лёсам нейкай пустой ідэалягічнай зоны, зоны-двайніка, адведзенай пад ажыцьцяўленьне палітычнага праекту», – пра беларускае мастацтва 1990-х разважае Вольга Капёнкіна

Фэміністычнае мастацтва ў Польшчы

Фэміністычнае мастацтва бярэ пачатак у 1970-х. Аднак жалезная заслона, а таксама культываваньне традыцыйных каштоўнасьцяў спрычыніліся да таго, што сам фэмінізм як грамадзкі рух і крытычная пазыцыя амаль адсутнічаў. Нягледзячы на гэта ў Польшчы, зьявіліся мастачкі, якія пачалі закранаць фэміністычную праблематыку ва ўласнай творчасьці.

«Зааморфныя аб’екты» Аляксея Лунёва

Аналізуючы інсталяцыю Аляксея Лунёва «Зааморфныя аб’екты», Вадзім Дабравольскі бачыць у ёй ня толькі мадэль часу, але, кантэкстуалізуючы, пазначае, якім чынам праца мастака ўрываецца ў сфэру палітычнага

Мастацкія скандалы ў Польшчы пасьля 1989 году

Грамадзкая трансфармацыя ў Польшчы выклікала зьмены літаральна ўва ўсіх сфэрах жыцьця: ад дзейнасьці найбольш уплывовых асобаў (вядомыя творцы й крытыкі папярэдніх дзесяцігодзьдзяў хутка саступілі месца іншым), праз ажыўленьне публічных установаў, аж да перайначаньня характару мастацтва. Мастакоў натхнілі на дзейнасьць свабода, адкрыцьцё межаў, але і зьяўленьне папулярнай культуры. Мірная рэвалюцыя па часе супала са зьменай пакаленьняў. Узьнікла патрэба ў мастаках, якія маглі б апісваць новую рэчаіснасьць. У выніку зьменаў зьявіліся новыя разнастайныя пазыцыі, сярод якіх вылучаліся крытычнае мастацтва й нэабаналізм.

«Радыюс нуля»: фрагмэнты дыскусій

10 красавіка ў LOFT-кафэ ў Менску адбылася прэзентацыя кнігі-каталога «Радыюс нуля. Анталогія арт-нулявых. Менск 2000–2010» (Пад. рэд. А. Жгіроўскай, В. Шпарагі, Р. Вашкевіча — Менск: І.П. Логвінаў, 2013. — 532 с. (Серыя «Новая Еўропа»).

Беларусы на 54-й Вэнэцыянскай біенале: архіў!

У 2011 годзе Беларусь упершыню прыняла ўдзел у Вэнэцыянскай біенале. Шмат было спрэчак, тым ня менш арт-супольнасьць спадзявалася на працяг. Але, на жаль, калі адбудзецца наступная біенале зараз ужо не зразумела. Дакладна вядома, што ў 2013 годзе ў Вэнэцыянскай біенале акрамя асноўных заўзятых гульцоў — краінаў Заходняй Эўропы, Кітаю, Расеі й іншых — упершыню возьмуць удзел Багамскія выспы, Бахрэйн, Кот-д’Івуар, Косава, Кувэйт, Мальдывы, Нігерыя, Парагвай і нават Ватыкан. Карацей, шмат будзе краінаў — цэлая мапа, на якой Беларусь, як звычайна, not found.

Сваё сярод чужых. Чужое сярод сваіх

Праект «Яна ня можа сказаць НЕБА», падрыхтаваны Галерэяю «Ў» для кірмашу сучаснага мастацтва ARTVILNIUS’11 (13.07.2011 — 17.07.2011), стаў ляўрэатам у намінацыі «Лепшая экспазыцыя замежнае галерэі». 28 ліпеня 2011 году ён быў запрапанаваны менскай публіцы й адразу ж выклікаў бурлівую грамадзскую рэакцыю. Што ёсьць падставаю посьпеху й чаму менавіта гэты праект прыцягнуў увагу міжнароднае арт-супольнасьці?

Дар’я Нуждзіна: пэрсанальны дэбют

Выстава «Абліччы» праходзіла ва ўстанове адукацыі — Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасьці дзяцей і моладзі, дзе звычайна паказваюць працы дзяцей і вучнёўскай моладзі. Гэта мімаволі прымушае нас задумацца пра стан прафэсійнай мастацкай адукацыі, дакладней, пра ейны крызыс. Па словах кіраўніка арт-студыі «Выспа» Юрыя Іванова, «фэномэн Дашы Нуждзінай паказвае, што для ўласных пераканаўчых і арыгінальных творчых выказваньняў не патрабуецца дыплём вышэйшай мастацкай установы. Мінуючы шлях акадэмічнай схалястыкі зь ейным культам «правільнага» маляваньня, аўтарка абірае іншую пазыцыю — лімітавую спрошчанасьць і ўмоўнасьць выяўленьня рэальнай прасторы й падзеяў».

БІСМАРК: у абставінах татальнай аблогі

Ён ня проста зьдзяйсьняе творчую канцэпцыю накшталт таго, што робіць расейская арт-групоўка «Вайна». Ён сам ёсьць Вайна, але вайна па-беларуску. Сэнс якой — не ваяваць, але мэтадам барацьбы й супраціву выжыць сярод гэтых рэаліяў, якія яму як мастаку-іншадумцу не пакідаюць аніякіх шанцаў. У ягонай асобе цалкам ажыцьцявілася канцэпцыя «партызана» — ня толькі як мэтад творчасьці ці спосаб зьдзяйсьненьня нейкага творчага акту. «Партызан» — увесь ягоны жыцьцёвы шлях.

ГАЛАВА ДА НЕБА

Андрэй Вераб’ёў распрацоўвае жанр аўтапартрэту шырэй і глыбей за каго-кольвек зь вядомых мне аўтараў. Андрэй, па сутнасьці, ператварыў сродак у мэту, жанр — у тэму. Ледзь ня ўсе мастацкія праекты Вераб’ёва падкрэсьлена аўтабіяграфічныя, аднак шукае ён у гэтых нібыта нарцысічных творах не сябе, а кожнага з нас.

КІМ ХАДЗЕЕЎ

Кім Хадзееў, альбо проста Кім, — легендарны дысыдэнт і ўнікальны менскі інтэлектуал савецкіх часоў. Гэта «жывая энцыкляпэдыя», настаўнік многіх таленавітых юнакоў і дзяўчат, што, бы машкара, раіліся вакол яго на працягу 60-х — 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Імя «Кім» у тыя гады асацыявалася з цэлай школай, своеасаблівай Акадэміяй вольных мастацтваў.

pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology