Сустрэча з Альгердам Бахарэвічам у «Акадэмкнізе»

22 сакавіка ў кнігарні «Акадэмкніга» пройдзе сустрэча з Альгердам Бахарэвічам. Пісьменнік прадставіць сваю апошнюю кнігу — «Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры», якая выйшла напрыканцы 2016 году ў выдавецтве Зміцера Коласа, і адкажа на пытанні чытачоў. Кожны ўладальнік кнігі зможа атрымаць на сустрэчы аўтарскі аўтограф. Альгерд Бахарэвіч напісаў «Бэзавы і чорны» ў Парыжы, дзе атрымаў летась літаратурную стыпендыю ў міжнародным Цэнтры Рыкале. Выданне для Беларусі […]

Чацвёртая лекцыя Паўла Дзюсекава, прысвечаная менскім некропалям

Чацвёртая лекцыя кіраўніка праекта «Вандроўкі ў мінулае» Паўла Дзюсекава ў дыскусійным клубе BLOWUP Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Беларусі прысвечана менскім некропалям — Кальварыі, Вайсковым і Усходнім могілкам. Падчас лекцыі гаворка пойдзе пра гісторыю некропаляў і асобаў, што там пахаваны. Запрашаем вас на лекцыю, якая пройдзе ў межах адукацыйнай праграмы дыскусійнга клуба BLOWUP Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў (Мінск, вул. Някрасава, 3) 15 сакавіка 2017 г. […]

StereoForum: героі культуры Беларусі і Украіны сустрэнуцца 17-19 сакавіка

17-19 cакавіка. Беларуска-украінскі фэст StereoForum прадставіць культуры дзвюх краін. Будзе паказаная кінаверсія спектаклю «Мая Мікалаеўка», па якому быў зняты фільм-пераможца Berlinale 2017, кароткі метр фестывалю Wiz-Art і відэапаэзія з Украіны. Лекцыя «Украінская новая драма» падрыхтуе да міжнароднай чыткі п’есы, а удзельнікі ініцыятываў «ГаліціяКульт» і PoetryMail раскажуць пра масты паміж рэгіёнамі. Пройдуць сустрэча з аўтарам кнігі-даследавання савецкіх манументальных мазаік в Украіне і выступ паэтаў дзвюх краінаў […]

Пра мастацкі нонканфармізм 1980-х і Фестывалік Залюстроўнай Алісы ў кнігарні Логвінаў

16 сакавіка — Лекцыя «Мастацкі нонканфармізм 1980-х» у кнігарні Логвінаў Мінскі мастацкі нонканфрамізм, альбо «неафіцыйнае мастацтва» ці «андэрграўнд», — значная з’ява на тэрыторыі ўсіх постсавецкіх, постсацыялістычных краін, у межах якой адбывалася барацьба за права на свабоду, вольнае мысленне і мастацкае выказванне. Хто былі галоўнымі героямі мінскай сцэны? Якімі падзеямі адзначаны той час? Чаму ўсё ж нонканфармізм? Пра што мы яшчэ не ведаем? І ці можна спадзявацца, што беларускі мастацкі нонканфармізм […]

Персанальная выстава Юры Шуста

17.03 — 08.04.2017 Галерэя «Ў» (пр. Незалежнасці 37а, Мінск) «АБСОРБЦЫЯ» Юра Шуст Куратар: Аляксей Барысёнак Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» прадстаўляе персанальную выставу мастака Юры Шуста «Абсорбцыя». Працы з гэтага праекта былі створаны ў 2016-17 г.г. і раней у Мінску не выстаўляліся. Юра Шуст падымае пытанні сувязі рытуалаў і міфаў з тэхнікай, навукай і бія-палітыкай. Выстава аб’яднае аб’екты, графіку і відэа ў адзіную інсталяцыю. Створаныя з тэхнагенных і звыклых матэрыялаў, праекты […]

Першая КінаСтартап-школа стартавала ў нядзелю

У нядзелю адбылося першае мерапрыемства КінаСтартап-школы, арганізаваны ТСІБ (Таварыствам спрыяння інавацыйнаму бізнесу) і «Кінашколай-студыяй  Андрэя Палупанава». Мітап сабраў больш за 40 удзельнікаў з розных галін кіна- і медыя-вытворчасці. Першы блок мерапрыемства «Відэапрадукт: ад ідэі да ўвасаблення» правёў Андрэй Палупанаў, заснавальнік Кінашколы-студыі. Удзельнікі высвятлялі актуальныя праблемы ў развіцці кінавытворчасці і спрабавалі высветліць шляхі, якія будуць спрыяць […]

У Мінску пачне працу КінаСтартап-школа

5 сакавіка ў Мінску пачне працу КінаСтартап-школа для тых, хто хоча ператварыць свае аўдыявізуальныя праекты ў паспяховы бізнес. На кожным занятку спецыялісты будуць дзяліцца з удзельнікамі сваім досведам і ведамі ў самых сучасных кірунках мультымедыйнай прасторы. Удзельнікі даведаюцца, як увасобіць свае ідэі ў жыццё, а хобі — у працу, якая будзе прыносіць не толькі маральнае […]

«Крама» выступіць з праграмай юбілейнага канцэрту 26 сакавіка

У далейшым гурт плануе праводзіць «вясновыя канцэрты» штогод і зрабіць гэта добрай традыцыяй. Гурт «Крама» дасць вялікі «вясновы канцэрт» у бровары «Друзья» 26 сакавіка. Са слоў лідэра гурта Ігара Варашкевіча, гэта першы канцэрт у такім фармаце, але гурт плануе і ў далейшым збіраць сяброў і прыхільнікаў творчасці ранняй вясной. Тым жа аматарам сапраўднага класічнага року і якаснай беларускай музыкі, хто па нейкіх прычынах не змог павіншаваць «Краму» з 25-годдзем у prime-hall, […]

Бараноўскі Міхал «VOLUMEN.1» — «RЕ:ПРЭЗЕНТАЦЫЯ»

Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашаюць Вас на «RЕ:ПРЭЗЕНТАЦЫЮ» кнігі Міхала Бараноўскага «VOLUMEN.1» Вершы, пытанні, песні… *** Вясна не глядзіць… Злодзей ты… альбо чалавек… Яна проста прыходзіць… І асыпае квеценню вішні… У тваім двары… Вясна прыходзіць да тых… Хто чакае яе… Як збаўлення… І да тых… каму на яе начхаць… Вясна прыходзіць да ўсіх… Ці хопіць сэрца… Гэтаму навучыцца?.. 6 сакавіка а 19-й гадзіне… Багдановіча, 7а Уваход […]

Вольга Гапеева ў кнігарні «Логвінаў»

2 сакавіка ў кнігарні «Логвінаў» а 19.00 (пр. Незалежнасці 37а) адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Вольгі Гапеевай «Граматыка снегу». Снег, рэальны і метафізічны, паэзія і сама аўтарка — стануць асноўнымі тэмамі размовы, да якой таксама далучацца Валянціна Аксак, Віктар Жыбуль, Вольга Бабкова і Валянцін Акудовіч. Мадэратар — Віталь Краўчанка. «Граматыка снегу» — пятая паэтычная кніжка Вольгі, якая выйшла ў лютым 2017 г. у выдавецтве «Галіяфы». Новая кніга Вольгі Гапеевай пашырае межы […]

Улад Бубен i зорка сучнемлiту Нора Гомрынгер выпусцiлi супольны альбом

«Die Insel» («Востраў») — гэта супольны праект нямецка-швейцарскай паэткі Норы Гомрынгер ды беларускага электроннага музыкі Уладзіслава Бубена. Альбом выйшаў 27 лютага 2017 года на нямецкім лэйбле Phonocake, місіяй якога з’яўляецца распаўсюд альтэрнатыўнай нямецкамоўнай творчасці. Нора Гомрынгер — актыўная ўдзельніца паэтычных слэмаў, з 2000 года выдала сем зборнікаў паэзіі і два зборнікі эсэ, лаўрэатка шматлікіх прэмій, у т.л. прэміі Інгеборг Бахман 2015 г., дырэктарка міжнароднай арт-рэзідэнцыі […]

Лекцыі Паўла Дзюсекава «Вандроўкі ў мінулае», прысвечаныя гісторыі Менска

Лекцыі Паўла Дзюсекава, кіраўніка праекта «Вандроўкі ў мінулае» — «Менск на старых фотаздымках. Частка 2». Працягваем вандраваць па Менску дарэвалюцыйных часоў з дапамогай дайшоўшых да нас фотаздымкаў. Запрашаем вас на лекцыі, якая пройдзе ў межах адукацыйнай праграмы ў дыскусійным клубе BLOWUP Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў (Мінск, вул. Някрасава, 3) 1 сакавіка 2017 г. Пачатак а 19 гадзіне. Наступная лекцыя Паўла Дзюсекава ў дыскусійным клубе BLOWUP Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Беларусі будзе […]

Пабачыла свет выданне «Мінск. Нонканфармізм-1980х»

У серыі «Калекцыя пАРТызана» выйшаў фотаальбом «Мінск. Нонканфармізм-1980х», куды ўвайшлі архіўныя фотаздымкі мастакоў і мастачак, удзельнікаў неафіцыйнай мастацкай плыні часоў перабудовы, а таксама ўспаміны пра самыя знакавыя выставы, падзеі і арт-групы.   Кніга з’яўляецца працягам аднайменнай выставы, якая была зладжаная «pARTisan» у траўні 2015 года.  «Трэба адзначыць, што «нонканфармізм» у межах гэтага выдання адсылае толькі да мастацкага поля, не кранаючы нонканфармізм як сацыякультурны феномен, звязаны […]

Выстава «Колер Беларусі» Міхала Анемпадыстава

Лятучы ўніверсітэт запрашае на выставу мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі», якая адкрыецца ў галерэі Беларускага Саюза Дызайнераў (вул. Брылеўская, 14, уваход са двара) 28 лютага ў 19.00.  Выстава «Колер Беларусі» – гэта візуальная частка вялікага даследвання Міхала Анемпадыстава. На ёй будуць прадстаўленыя аб’екты-носьбіты ўлюбёных колераў беларускай культурнай традыцыі. Некаторыя з іх – архетыпічныя, настолькі […]

Тэатра Бюро Падарожжаў у Брэсце, Мінску, Гомелі і Віцебску

З 15 сакавіка па 20 сакавіка знакаміты Тэатр Бюро Падарожжаў з Познані пакажа ў Беларусі пластычны спектакль «Вот такая жизнь» («Vot Takaya Zhizn»).  14 сакавіка БРЭСТ: Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы (вул. Леніна, 21) Пачатак у 18-00 Квіткі ў касе тэатра (14.00 — 20.00, выходны — панядзелак) і ў распаўсюджвальнікаў. Дад. інфармацыя па тэл.: 20-76-62, 20-76-57 і на […]

Кнігарня Логвінаў: суботні ранішнік для дзетак і лекцыя Аляксея Талстова

18 лютага ў кнігарні логвінаЎ (Незалежнасці 37а) пісьменніца Наталія Бадзілоўская прэзентуе электронную кніжку — казку «Цудоўныя прыгоды ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім каралеўстве». З удзелам дырэктара выдавецтва Kniharni.by Андрэя Янушкевіча, пісьменніка Алеся Туровіча, дырэктара Цэнтра шведскіх (скандынаўскіх) даследванняў Настассі Майскай, артыста Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Паўла Харланчука. Музычная аздоба — гурт «Водар». Чакаюцца прызы, выстава дзіцячага малюнка. Уваход вольны. Пачатак а 14.   21 лютага. «Новыя каланіяльныя стасункі […]

Bulbahuana: альбом для гарадскіх вар’ятаў ад Buben Naruszewicz Baisan

Авангарднае трыа Buben Naruszewicz Baisan прадстаўляе дэбютны альбом Bulbahuana. Рэліз арыентаваны на гарадскіх вар’ятаў, ліміту сярэдняй рукі і філфак: харш-лірыка спакусліва сплятаецца з імправізамі Нарушэвіча і электронікай Бубена. У адрозненне ад сваіх папярэднікаў Iamb’n’bass i Skweee Belarus рэліз напалову англійскі. Калектыў, які дазваляе сабе люта імправізаваць на жывых выступах, запрашае ўсіх на прэзентацыю 18га лютага […]

Зорка чэшскай літаратуры і лекцыя гуру крэатыўнага бізнэса

9 лютага — Зорка чэшскай літаратуры ў кнігарні Логвінаў Прэзентацыя рамана «Цэх д’ябла» чэшскага празаіка Яхіма Топала з удзелам аўтара і перакладчыкаў Сяргея Сматрычэнкі і Марыі Мартысевіч. Кнігарня Логвінаў (Незалежнасці 37а). Пачатак а 19. Крыху пра кнігу. Камусьці прыйшло да галавы, што ў Беларусь можа быць цікавай замежнікам хіба сваімі пакутамі — тысячамі спаленых у вайну вёсак, мільёнамі забітых, пакалечаных людзей у сталінскія ці нацысцкія часы. Каб зрабіць […]

Выстава-продаж «Упрыгожваючы рэчаіснасць. Актуальныя шляхі ДПМ»

14 лютага — 8 сакавіка 2017 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» Ў бюро Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» сумесна з Віцебскай абласной арганізацыяй грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў» прадстаўляе выставу-продаж «Упрыгожваючы рэчаіснасць. Актуальныя шляхі ДПМ». Выстава «Упрыгожваючы рэчаіснасць. Актуальныя шляхі ДПМ» аб’яднае аб’екты дэкаратыўна-пракладнога мастацтва, дызайну, сучаснага мастацтва ў адной класічнай прасторы белага кубу. Мэта гэтага збору — правесці відавочнае даследванне як адныя і тыя ж матэрыялы, […]

Лекцыя прафесаркі Белградскага Універсітэта Мілены Драгічэвіч-Шэшыч

4 лютага 17:00 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» Публічная лекцыя прафесаркі Белградскага Універсітэта Мілены Драгічэвіч-Шэшыч «Самаарганізацыя, як інструмент культурніцкага развіцця. Як ствараць сеткі, платформы і эффектыўныя доўгатэрміновыя партнёрствы ў культуры». Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» у межах адукацыйнай праграмы для менеджараў культуры ARTPLATFORM запрашае вас на адкрытую лекцыю адной з найвыбітнейшых у Еўропе экспертак у галіне культурный палітыкі і менеджменту ў сферы культуры — Мілены Драгічэвіч-Шэшыч (Белград, Сербія) Ці патрэбна партёрства […]

pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology