УЗЛЁТ І ПАДЗЕННЕ КАЛГАСНІЦЫ

АД НІКІ САМАФРАКІЙСКАЙ ДА «ДЗЕВУШКІ Ў РЫСТАРАНЕ» You can take a girl out of Louisiana, but you can’t take Louisiana out of a girl. (амерыканская прыказка) Гісторыя вобраза калгасніцы – гэта пранізлівая драма з мудрагелістымі сюжэтнымі лініямі і таямніцай пераўвасаблення, і чытач проста з моста наўрад ці паверыць, што ў канве аднаго сюжэта тут, быццам […]

ВОЛЬГА САВІЧ: ДОЎГІМ ШЛЯХАМ ТРАДЫЦЫЯЎ

Пра нябачныя твары беларусаў, мову сакральных сымбаляў і зручнага інтэрнэту, пра будучыню камунікацыі й мінулае сардэчак на шакалядках з фатографкай Вольгай Савіч гутарыць арт-крытык Вольга Бубіч

ПРАВА НА РЫЗЫКУ, альбо ФОТААПАРАТ для ДЗЯЎЧЫНКІ

Як у гендарным плане прадстаўлена беларуская фотажурналістыка, якія тэмы даследуюць і якую візуальную мову выкарыстоўваюць беларускія жанчыны і мужчыны, што працуюць у фатаграфічным полі? Гендарныя асаблівасці беларускай фатаграфіі разглядае арт-крытык Вольга Бубіч

З БЕЛАРУСКАЙ ФАТАГРАФІЯЙ УСЁ Ў ПАРАДКУ!

15 кастрычніка 2015 года ў межах другога «Месяца фатаграфіі ў Менску» прайшоў круглы стол на тэму эканомікі поля фатаграфіі. Адукацыйнае мерапрыемства праводзілася ў супрацоўніцтве з буйным праектам «Белгазпрамбанка» — выставай-продажам прац маладых беларускіх мастакоў «Восеньскі салон». І не супастаўляць сучасную фатаграфію, пра якую разважалі ўдзельнікі дыскусіі, з тым мастацтвам, што фактычна знаходзілася на адлегласці выцягнутай рукі, было немагчыма.

АПРАПРЫЯЦЫЯ Ў ФАТАГРАФІІ: У ПОШУКАХ АЎТАРА

Гісторыя апрапрыяцыі ў мастацтве і літаратуры налічвае больш за стагоддзе, аднак выкарыстанне гэтай стратэгіі ў полі фатаграфіі ўсё яшчэ не стала штодзённай практыкай і час ад часу робіцца прычынаю для новых дэбатаў. Не застаюцца ўбаку ад асэнсавання вынікаў чужога візуальнага досведу і аўтары з Беларусі

ПРАЗ 20 ГАДОЎ, альбо ПРА ПЕРАЕМНАСЬЦЬ У ФОТА BY

Вывучэньне фатаграфіі й выяўленьне тэндэнцыяў пераемнасьці цесна зьвязаныя з балючай для нас тэмай культурнага самавызначэньня. Асаблівую цікавасьць у зьвязку з гэтымі пытаньнямі ўяўляе праект «BY NOW» — вынік амбіцыйнага конкурсу, праведзенага ў 2013 годзе нямецкімі куратарамі Матыясам Хардэрам і Гансам Пілерам

НА ШТО НЕ ГЛЯДЗІЦЬ РУСЛАН ВАШКЕВІЧ

Праца, чыя назва «Ня гледзячы ні на што» фэнамэналягічна рэзануе, сапраўды, паводле прызнаньня ейнага аўтара, убачыла значна больш, чым некаторыя людзі за ўсё жыцьцё. А канцэпцыя, закладзеная аўтарам у выяву з адлюстраванымі чатырма фігурамі, падаецца, даволі далёка выходзіць за межы традыцыйнага разуменьня твору мастацтва

«АНАТОМІЯ. ІДЭАЛЬНАЕ ЦЕЛА»: АДКАЗЫ НА ШЛЯХУ ПОШУКУ

Усяго пару дзён таму ў галерэі «Ў» адкрылася групавая выстава «Вымярэнне пустаты», радуе адважным супрацоўніцтвам з актуальным мастацтвам Літаратурны музей Максіма Багдановіча, на прасторы якога здзейснена мастацкая інтэрвенцыя «Усё, што цвёрдае, растае ў паветры» (абедзве выставы ладзяцца ў межах праекта «АРТ-СОЦ-ЛАБ»). А Цэнтр сучасных мастацтваў ужо не першы год аддае свае залы пад «Анатомію» куратару і мастачцы Дзіне Даніловіч

ВІЦЕБСКІЯ ПАЛЯРОІДЫ 1990-Х: ПОШУК І ЗДАБЫЦЦЁ СТРАЧАНАГА ЧАСУ

Сіламі заснавальніка «Віцебскіх Фотамайстэрняў» на пляцоўцы «Арт-прастора на Талстога, 7» у пачатку чэрвеня быў праведзены практыкум пад настальгічнай назвай «Пошук страчанага часу». У межах гэтага мерапрыемства любы зацікаўлены тэмай чалавек мог прынесці тры паляроіды са свайго сямейнага альбома і прыняць удзел не толькі ў абмеркаванні і групавым канструяванні «калектыўнай памяці», але і, уласна, у фармаванні экспазіцыі, якая стала даступнай шырокай публіцы з 12 чэрвеня

ПЛАТФОРМА KALEKTAR: У ЧАКАННІ «ЭФЕКТУ ДАМІНО»

Толькі праз канструяванне архіва беларускага мастацтва можна пасля прыйсці і да выканання галоўнай задумкі актывістаў KALEKTARа — стварэння музея.

СВАБОДЫ І МІФЫ «БЕЛАРУСКАГА КЛІМАТУ»

«Навошта людзі прыдумляюць міфы? Ды людзі не існуюць у рэальнасці ў прынцыпе!» – робіць выснову Філіп Чмыр, паглядаючы на мяне праз столік шумнага кафэ. Побач з ім – Ігар Корзун, які ўжо больш за гадзіну пляце бясконца заблытаную і супярэчлівую гісторыю ўзлёту і растварэння арт-групы «Беларускі клімат». Сёння пра дзейнасць гэтай «унікальнай сінтэтычнай з’явы ў культуры горада» – згодна з беларускай нацыянальнай традыцыяй «абнулення» – застаецца больш пытанняў, чымсьці дакладных фактаў

ЖАННА ГЛАДКО: ПРАВА НА «УЛАСНАЕ ЦЕЛА»

Ідэнтычнасць і яе шматлікія праявы сталіся аб’ектам пільнай увагі куратараў і ўдзельнікаў арт-праекта «XXY», які адкрыўся на пачатку верасня 2014 года ў менскай галерэі «Ў». Ужо не ў першы раз у сценах гэтай галерэі экспануюцца працы сучаснай беларускай мастачкі Жанны Гладко

ЦЫЯНАТЫПІЯ — УЦЁКІ Ў РЭАЛЬНАСЬЦЬ

pARTisan #26’2014 / тарашкевіца Наш унутраны сьвет рэальны, можа, больш рэальны, чымся сьвет, што нас акаляе. Марк Шагал Яна нагадвае віцебскую вэрсію Марыны Цьвятаевай, блішчыць пярсьцёнкамі й сьмяецца з ружовага заводу, на якім працуе па разьмеркаваньні, займаючыся «модкаю». Да Менску й Піцера ёй ехаць аднолькава — адну ноч на цягніку. Быў бы выходны, а ў чорную […]

ГОРАД, ДЗЕ Б’ЁРК ЧУЕЦЦА «СВАЁЮ»

Мы ідзем па адным з буйных сеткавых унівэрмагаў Віцебску і раптам спыняемся, уражаныя. Фатограф Каця Смурага глядзіць на мяне здзіўленымі вачыма: «Ты таксама гэта чуеш? Гэта ж Б’ёрк!» Настрой лёгкага абсурду: пераднавагодняя «паўночная сталіца Беларусі», людзі павольна ходзяць сярод прылаўкаў з печывам і цукеркамі, а з дынамікаў лірычны матыў — тая, што танчыць у цемры. Можа, разгадка плённага культурнага асяроддзя Віцебску тоіцца дзесьці побач?

СЯРГЕЙ ГУДЗІЛІН: БЕЛАРУСЬ — ГЭТА МУЛЬТЫКУЛЬТУРНЫ ХАОС

У ліку пераможцаў «BelarusPressPhoto» ужо не першы год — Сяргей Гудзілін, фатограф «першай беларускай газеты», чалавек, які шчыра любіць сваю прафесію і які працягвае дакументаваць нашу штодзённасць, задаючы самому сабе і гледачам пытанні, што тычацца вельмі далікатнай, але неабходнай тэмы — самаідэнтыфікацыі беларускай нацыі

Сукенка для Дзіны

У апошнія гады практычна ў кожным прэс-рэлізе, звязаным з беларускай фатаграфіяй, чытаеш заклікі да пошуку новай візуальнай мовы. Маладыя фатографы і сталыя куратары нязменна канстатуюць трансфармавальны стан айчыннай культуры, які адлюстроўваюць зменлівыя каштоўнасці новага пакалення. Аднак у пагоні за навізной мала хто адважваецца пагаварыць з гледачамі на мове, якая ім ужо добра знаёмая

Ларс зноў робіць ГЭТА

У 2014 годзе чарга паказваць дацкія шэдэўры дайшла да кінатэатра «Ракета», дзе з перапынкам у некалькі тыдняў дэманструюцца дзве часткі «Німфаманкі» — 17-га чатырохгадзіннага поўнаметражнага фільма, ужо афіцыйна забароненага ў шэрагу краін свету. Выбраўшы за сюжэтны лейтматыў слізкую тэму чалавечага асноўнага інстынкту, геніяльны махляр Трыер зноў апынаецца ў эпіцэнтры сусветных СМІ

PRESENT CONTINUOUS, альбо ФАТАГРАФІЯ Ў «ПРАЦЭСЕ»

Назва фотавыставы «Працэс», якая адкрылася 25 лютага ў арт-прасторы «ЦЭХ», адразу адсылае да Франца Кафкі. Гісторыя, якая пачынаецца з «нічога недарэчнасці» і заканчваецца «нічым смерці», безвыходнасць і абсурд заўсёды актуальных бюракратычных пастак, пастаяннае хваравітае адчуванне прысутнасці «вялікага брата» — Кафка як ніхто гарманічна ўпісваецца ў рэаліі краіны, дзе строгія галасы дыктараў у грамадскім транспарце заклікаюць пасажыраў ратаваць лес і прад’яўляць выключна арыгіналы праязных дакументаў.

СЯРГЕЙ ЖДАНОВІЧ. ЛАВЕЦ ЦЕНЯЎ

Творчасць беларускага фотамастака Сяргея Ждановіча — адзін з рэдкіх у нашай краіне выпадкаў філіграннай працы з тонкімі матэрыямі як вобраза, так і слова. У «наборы» з ёмістым візуальным выказваннем кожнай з 15 персанальных выставаў аўтара — канцэптуальны вербальны даведнік, які набліжае да ўсіх тых інтэлектуальных пошукаў, якія папярэднічалі экспазіцыі

ШУМ І ПУСТЭЧА «ШКЛАТАРЫ»

Напярэдадні аўтограф-сесіі спецыяльна для «pARTisan» Ірына распавядае пра асаблівасці мовы герояў, спецыфічны гумар вокладкі, каханне, пустэчу і агрэсію інтэлектуальнага гета, а таксама тлумачыць, чаму сюжэтныя лініі «Шклатары» так падобныя да тканіны з нечаканым узорам

91 queries in 0,832 seconds.