Рамонт на балоце ў адной дзеі з мноствам эпізодаў

У красавіку менскі глядач меў магчымасць убачыць спектакль «X-TРAДЫЦЫЯ» пластычнага тэатра «ІнЖэст» Вячаслава Іназемцава. У пастаноўцы прымалі ўдзел берлінскія акцёры. У кастрычніку ў межах Міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва «Тэарт» «ІнЖэст» зноў паказаў гэты спектакль пад назвай «Рамонт»

Гвіда КАТАЛАНА: «ПАЭЗІЯ — ГЭТА СЕКС»

Гвіда Каталана — «малады» італьянскі паэт з Турына. Адзін з нямногіх, хто бярэ на сябе адказнасць называцца менавіта «прафесійным паэтам», аўтар шасці зборнікаў іранічных, эратычных і саркастычных вершаў і дыялогаў з уяўнай жанчынай.

Паэт выступае, паэт вандруе, паэт, для якога паэзія — гэта секс.

Археалёгія калектыўнае памяці

Ігар Цішын, адзін з самых значных сучасных мастакоў Беларусі, ужо болей за дзесяць гадоў жыве й працуе ў Бэльгіі. Пры гэтым увесь матэрыял і вобразнасьць, сюжэты й аб’екты ягонага жывапісу, інсталяцыяў, фатаграфіяў застаюцца беларускімі: яны наўпрост зьвязаныя з постсавецкімі рэаліямі 90-х гадоў, з палітычнымі й гістарычнымі аспэктамі сёньняшняга дня. Ня дзіва, што ў Беларусі ягонае імя ў пэўнай ступені міталягізаванае. Цішына называюць «дзядулем партызанскага руху», а да ягонага жывапісу ўжо прымацаваныя клішаваныя эпітэты накшталт «экспрэсіянізм з сацыялістычным тварам». У той жа час сапраўднага аналізу ягонае творчасьці, асэнсаваньня ягоных твораў ці хаця б апісаньня пакуль няма.

Вольга аб Вользе, альбо Гiсторыi герояў, якiх можна з’есцi

Яна спачувае памідору і прымушае хаваць заручальныя пярсцёнкі ў фабрычных пельменях, што развальваюцца на вачах. У ейным свеце кансервы — агідныя пачвары, якія насяляюць кухню, а макарона непарыўна звязана з пытаннем даверу. У сваёй новай кнізе «(В)ядомыя гісторыі» беларуская паэтка, перакладчыца і навукоўца Вольга Гапеева зноў спалучае тое, што, здавалася б, спалучаць нельга

У ФРАНСУА АЗОНА СКЛАДАНАСЦІ

— Ой, нейкі незвычайны фільм, — прамаўляюць непадрыхтаваныя гледачы пасля новага фільма Франсуа Азона «Маладая і прыўкрасная». Але насамрэч нічога незвычайнага ў гэтым фільме няма. Ні для Азона, ні для чалавецтва наогул. Як пішуць класікі, усё па-ранейшаму, толькі імёны змяніліся

МЕНСК. ПАВЕРХНЯ Й ВЫБУХ

Самыя характэрныя помнікі ў гэтай прасторы — знакі адсутнасьці. Мэмарыяльная плітка, што хутчэй нагадвае надмагільле, на месцы старога Замчышча. Амаль кожны будынак у цэнтры пазначаны цяжкімі памятнымі шыльдамі аб знакамітасьцях, што жылі… не — мільгнулі ў ім, знакамітых у прыкрай большасьці выпадкаў менавіта сваім увасабленьнем ў гэтых «чорных метках»…

АЛЯКСЕЙ ЖДАНАЎ: УЗАРАНАЯ МЕРЗЛІНЯ

Бунтарскі характар Аляксея Жданава, легендарнага героя мінскай багемы, праявіўся ўжо ў дзяцінстве: Аляксея выключылі са школы за тое, што «творча пераасэнсаваў» жэст піянера-героя (які замахнуўся гранатай на акупантаў), адкалупаўшы на помніку (каля штабу Беларускай вайсковай акругі) ад надпісу «Марат Казей» апошнюю літару. Пасля трох курсаў БДУ, дзе Жданаў вывучаў філасофію, яго выключылі з той самай нагоды — за нелаяльнае стаўленне да афіцыйнай ідэалогіі (у прыватнасці, за адмову ўхваліць замарожванне «Пражскай вясны» 1968-га). Чалавек бескампрамісны, аматар дыскусій, ён не ўмеў падтакваць або своечасова прамаўчаць.

Маскалёва й Шахлевіч. Дыялёгі — 2

Фотамастакі Галіна Маскалёва й Уладзімер Шахлевіч стаяць ля вытокаў сучаснай беларускай фатаграфіі. У сярэдзіне 1980-х яны — кожны сваім шляхам — патрапілі ў студыю Валера Лабко, фэномэн якой пазьней пазначалі як Менская школа фатаграфіі. Жыцьцёвы шлях кожнага з удзельнікаў склаўся па-рознаму. Так, Галіна й Уладзімер жывуць і працуюць у Маскве, калі-нікалі наведваючы Менск і ўзгадваючы з калегамі тыя адначасова блізкія й ужо далёкія часы.

АДВЕЧНАЕ Ў ВОКАМГНЕННЫМ: стрыт-арт Андрэя Бусла

З 23 чэрвеня па 22 ліпеня 2011 года ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» быў рэалізаваны праект «Aeternus et momentum». У ягоных межах прайшлі выстава беларускага мастака, прадстаўніка стрыт-арту Андрэя Бусла, дыскусія пра гэты кірунак у культуры й экспэрымэнтальны музычны канцэрт.

Мастак зь Менску зрабіў спробу ўгнаць самалёт

«Адамчык, стой! Куды ты сьпяшаесься? Ня трэба нікуды сьпяшацца! Хутка, зусім хутка я прадам свае карціны! Мае карціны каштуюць мільёны, яны каштуюць значна болей, але я іх прадам, каб купіць замак у Францыі. Я куплю замак, і мы ўсе паедзем туды… Ня верыш? Валодзя, ты куды пайшоў? А замак? Зама-а-а…» — Адам Глобус расказвае пра беларускага мастака Генадзя Хацкевіча, які марыў пра Парыж, спрабаваў угнаць самалёт, але апынуўся ля «Цэнтральнага» ўніверсаму

Гоша Заборскі: ведаць інтэрфэйс свайго горада

Пра пустату Менска, ягоны патэнцыял і нестандартныя падыходы да гарадской прасторы разважае ідэйны натхняльнік, заснавальнік МЕ100, малады архітэктар Гоша Заборскі.

Сяргей Кірушчанка: краявід-у-перастварэньні

Ці здольны мастак перастварыць краявід? Менавіта як мастак, які валодае інструмэнтамі й матар’яламі найперш для ўяўных, а не рэальных, экспэрымэнтаў з навідавочным? А калі здольны, што можа значыць такое перастварэньне для іншых насельнікаў краявіду, а таксама й для самога краявіду, калі паспрабаваць і яго надзяліць суб’ектыўнасьцю? Такія пытаньні нараджаюцца падчас знаёмства з новым праектам мастака Сяргея Кірушчанкі «Прыйшоў час падступіцца да прыземленага мастацтва».

«ШАЛОМ»: АСВАЕННЕ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ПРАСТОРЫ

Цяжка знайсці ў сучаснай беларускай літаратуры твор, які б так выразна і мэтанакіравана як «Шалом» узнімаў праблемы нацыянальнай самаідэнтыфікацыі, пошукаў Беларусі свайго месца ў Еўропе, успрымання беларусаў іншымі еўрапейскімі народамі. Цяжка знайсці ў беларускай літаратуры, тэкст настолькі прыдатны і «адкрыты» для даследавання тэхнікі апісання прасторы, літаратурнай тапаграфіі еўрапейскіх гарадоў, мастацкага адлюстравання апазіцыі «Усход-Захад» і іншых праяваў сучаснай геапалітыкі. Пры чым, яшчэ раз падкрэслім, перад намі не культуралагічны трактат і не зборнік падарожных эсэ, а авантурны раман з каларытнымі героямі і дасціпным гумарам.

ШТЭФАН КЭГІ: «Я ня веру сёньня ў правакацыю»

Нямецкі тэатар «Rimini Protokoll» называюць лідэрам дакумэнтальнага тэатру й пачынальнікам адной зь ягоных плыняў — «тэатру моманту» (Theater der Zeit). «Rimini Protokoll» — гэта Даніэль Вэтцэль, Штэфан Кэгі й Хельгард Хаўг, якія пазнаёміліся ў 1990-я падчас навучаньня ў Інстытуце прыкладных тэатральных дасьледаваньняў у Гісэне й спачатку паасобку, а потым разам сталі працаваць у зоне паміж тэатрам і рэальнасьцю.

Пра свае працы, досьвед дакумэнтальнага тэатру, мяжу паміж тэатрам і жыцьцём распавядае ШТЭФАН КЭГІ.

БЕЛАРУСЬ: ЛЁГІКА НОМАСУ

«Унутры самавызначэньняў беларускага сучаснага палітычна-культурнага топасу прысутнічае досьвед былой камуністычнай правінцыі зь перадвызначаным лёсам нейкай пустой ідэалягічнай зоны, зоны-двайніка, адведзенай пад ажыцьцяўленьне палітычнага праекту», – пра беларускае мастацтва 1990-х разважае Вольга Капёнкіна

БУЛЬБА-ХОРАР: саламяная «Масакра»

«Масакра» цьвёрда стаіць на беларускай глебе. І справа ня толькі ў фальклёрна-ваўкалачных традыцыях. І ня толькі ў тым, што гісторыя графа-мядзьведзя, расказаная ў пазычаным «Локісе» Праспэра Мэрымэ, зьнітаваная зь беларускімі легендамі (рэжысэр Андрэй Кудзіненка нават распавядаў, што яму паказвалі магілу беларускага Локіса). Справа — у кінавытоках», — мяркуе Андрэй Расінскі

«Зааморфныя аб’екты» Аляксея Лунёва

Аналізуючы інсталяцыю Аляксея Лунёва «Зааморфныя аб’екты», Вадзім Дабравольскі бачыць у ёй ня толькі мадэль часу, але, кантэкстуалізуючы, пазначае, якім чынам праца мастака ўрываецца ў сфэру палітычнага

Культурніцкія войны як фабрыка ахвяраў

Дзіўная вайна… На гэтай вайне даўжыня спадніцы — стратэгічная апэрацыя, выступ рок-музыкі — артылерыйскі абстрэл, а кулінарныя смакоцьці — зброя масавага зьнішчэньня. Арміі тут зьяўляюцца зь ніадкуль, вораг не падазрае пра абвешчаную вайну, а ўдарныя тылавыя атрады — школьныя настаўніцы й нянькі зь дзіцячых садкоў. Показка, анэкдот, казка — як паветраная авіяцыя; памада, дзявочая валізка, кветачкі на спатканьні — танкавая атака ў адгазьніках…

Гэтая вайна — культурніцкая. Паміж сабой б’юцца каштоўнасьці дый формы розных тэрыторый, часоў і сацыяльных груповак.

Менскі дамавікамэрон

Кароткія апавяданьні Адама Глобуса, аб’яднаныя пад шыльдаю «Менскі дамавікамэрон»

Валянцін Акудовіч — пра сучасную «партызанку»

Дзесяць гадоў таму на старонках першага нумару «pARTisan» была прапанаваная канцэпцыя партызанкі. Яна ня толькі акрэсьлівала стан, у якім апынулася на той момант беларускае мастацтва, але вызначала пэўную стратэгію барацьбы за права асабістай культурнай аўтаноміі. Беларускі філёзаф Валянцін Акудовіч — адзін з тых, хто падтрымаў «партызанскі» выклік, а ягоная тэорыя адсутнасьці на доўгія гады сталася адной з асноўных фундамэнтальных ідэяў філязофіі партызана. Таму, спрабуючы знайсьці адказы на пытаньні, чым ёсьць партызанка сёньня й якая будучыня яе чакае, «pARTisan» зьвярнуўся менавіта да Акудовіча.

pARTisan©, 2012-2024. Design: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology

91 queries in 0,408 seconds.